Фіальта запрашае на сустрэчу па стварэнні супольных прастораў і адкрыццё выставы

22 красавіка а 14 гадзіне  "ГА МАЦ "Фiальта" запрашае за кубачкам кавы і кавалачкам пірага ва ўтульным і натхняльным месцы (Komnata 3/0/2, Леніна 50, 3 паверх) абмеркаваць новыя ідэі супрацоўніцтва і падзяліцца досведам працы апошняга часу.

У снежнi "ГА МАЦ "Фiальта", "Мiнская урбанiстчная платформа" i "Цэнтр развiцця студэнцкiх iнiцыятываў" аб'ядналiся пад адным дахам i стварылi незалежны нефармальны адукацыйны хаб - Komnata 3/0/2.

Мы будзем шчаслівыя абмеркаваць з вамі гэты досвед у простым і прыемным фармаце Open Spaсe, памарыць пра пашырэнне прасторы і знайсці новыя ідэі для супрацоўніцтва і развіцця.

Пасля Open Spaсe, у 16:30, адбудзецца ўрачыстае адкрыцццё выставы "Komnata 3/0/2: адчынi дзверы", дзе вы зможаце пазнаёміцца з адукацыйнымі праектамі, якiя ствараюць валанцеры i валанцёркi арганiзацый Komnata 3/0/2 (ў межах прасторы ладзяцца шматлiкiя iнiцыяцiвы, якiя змяняюць да лепшага жыцце моладзi).

Арганізіатары шчыра запрашаюць  і абяцюць новыя знаёмствы, музыку i натхенне!

Дарэчы! Калі вы маеце сяброўства і партнёрства, не знаёмае яшчэ з дзейнасцю "Фіальты" і "Komnata 3/0/2", але вы разумееце, што  абавязкова трэба даведацца адно пра аднаго, калі ласачка, запрасіце іх да нас 22 красавіка (ці на Open Spaсe, ці на адкрыццё выставы) і, магчыма, вы паспрыяеце стварэнню новага трывалага партнёрства.

Рэгістрацыя на OPEN SPACE па спасылцы.

Крыніца: www.facebook.com